Паслугі арэнды памяшканняў
Аб’екты нерухомай маёмасці дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска, права ўласніка якіх ажыццяўляе Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў у асобе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, і належаць прадпрыемству на праве гаспадарчага распараджэння.
У адпаведнасці з пунктам 5 «Інструкцыі аб парадку здачы ў арэнду (перадачы ў бязвыплатнае карыстанне) нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці горада Мінска», зацверджанай рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 11.09.2023 № 525 «Аб здачы ў арэнду і перадачы ў бязвыплатнае карыстанне маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці г. Мінска», здача ў арэнду будынкаў, збудаванняў і ізаляваных памяшканняў, іх частак ажыццяўляецца шляхам правядзення аўкцыёну па продажы права заключэння дагавораў арэнды альбо без правядзення аўкцыёну з улікам патрабаванняў указанай Інструкцыі.
Парадак правядзення аўкцыёнаў па продажы права заключэння дагавораў арэнды нерухомай маёмасці – капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні ўказаных аўкцыёнаў, вызначаюцца Палажэннем аб парадку правядзення аўкцыёнаў па продажы права заключэння дагавораў арэнды капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.08.2009 г. № 1049.
Аўкцыёны праводзіць камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці».
Інфармацыю аб наяўнасці аб’ектаў нерухомай маёмасці, што знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска і прапануюцца да здачы ў арэнду, аб правядзенні аўкцыёнаў па продажы права арэнды нерухомай маёмасці можна атрымаць тут i на афіцыйным сайце камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці» ў сетцы інтэрнэт па адрасе: mgcn.by або на інфармацыйным стэндзе прадпрыемства па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 39.
Памер арэнднай платы пры заключэнні дагавора арэнды нерухомай маёмасці разлічваецца ў адпаведнасці з «Палажэннем аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду нерухомай маёмасці», зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2023 №138 «Аб арэндзе і бязвыплатным карыстанні маёмасцю».
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі па пытаннях арэнды звяртайцеся ў планава-эканамічны аддзел дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн».
Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 6.
Рэжым работы: з 08:00 да 12:15 і з 13:00 да 17:00 (па пятніцах – да 15:45)
Начальнік аддзела: Падцярэба Марына Віктараўна
тэл. 219-50-30, факс 219-56-98;
Спецыялісты:
тэл. 219-50-34;