Паважаныя карыстальнікі!
Перш чым адпраўляць электронны зварот, анаёмцеся з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да зваротаў.
Адправіць электронны зварот у дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн" можна пры дапамозе размяшчэння звароту па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнага прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн", у спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце метрапалітэна metropoliten.by.
Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб:
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
• адрас месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна;
• выклад сутнасці звароту;
• адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
• поўнае найменне юрыдычнай асобы;
• месца знаходжання юрыдычнай асобы;
• выклад сутнасці звароту;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі маецца) упаўнаважанага падпісваць зварот;
• адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
• выкладзены не на беларускай або рускай мовах;
• не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі маецца), адраса месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна;
• не ўтрымліваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месцазнаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
• утрымліваюць нецэнзурныя або зневажальныя словы або выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;
• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, што маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска.
Пры нязгодзе з раглядам Вашага звароту ў дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» вы можаце звярнуцца ў вышэйстаячую арганізацыю – Мінгарвыканкам – па адрасе: пр. Незалежнасці, 8.
Тэлефон гарачай лініі Мінгарвыканкама – 328-55-66 (па буднях з 09:00 да 13:00)