Графік работы і інтэрвалы руху
Станцыі Мінскага метрапалітэна адкрыты для прыёму пасажыраў з 05 гадз. 30 мін. да 00 гадз. 40 мін. Вестыбюль № 1 станцыі «Купалаўская» (уваход з боку вул. К. Маркса) адкрыты для прыёму пасажыраў з 07 гадз. 00 мін. да 21 гадз. 00 мін.
Першыя паязды з канцавых станцый адпраўляюцца:
– па рабочых днях у 05:32 са станцый «Малінаўка», «Уручча», «Кавальская Слабада», «Юбілейная плошча», у 05:33 – са станцый «Магілёўская», «Каменная Горка»;
– па суботах у 05:32 са станцый «Уручча», «Малінаўка», «Каменная Горка», «Кавальская Слабада», «Юбілейная плошча», у 05:33 са станцыі «Магілёўская»;
– па нядзелях у 05:32 са станцый «Уручча», «Малінаўка», «Кавальская Слабада», «Юбілейная плошча», у 05:33 – са станцый «Магілёўская», «Каменная Горка».
Апошнія паязды з канцавых станцый адпраўляюцца:
у 00:42 са станцый «Малінаўка», «Уручча», «Каменная Горка», «Кавальская Слабада», «Юбілейная плошча», у 00:43 са станцыі «Магілёўская».
На першай і другой лініях:
Інтэрвал руху цягнікоў у ранішні час «пік» з 07:00 да 09:00 і ў вячэрні час «пік» з 17:00 да 19:00 складае 2,0 мінуты. Па пятніцах вячэрняя гадзіна «пік» на абедзвюх лініях пачынаецца з 16:00, заканчваецца ў 18:30.
У «няпікавы» час інтэрвалы змяняюцца з 2,0 мінут да 15,0 мінут.
На трэцяй лініі:
Інтэрвал руху цягнікоў у ранішні час «пік» з 07:00 да 09:00 і ў вячэрні час «пік» з 17:00 да 19:00 складае 5,0 мінут.
У «няпікавы» час інтэрвалы змяняюцца з 5,0 мінут да 15,0 мінут.
Расклад руху цягнікоў да 06:00 і пасля 23:00 даступны пасажырам на інфармацыйных дошках у касавых залах і ў тарцах пасажырскіх платформ кожнай станцыі.
Для ажыццяўлення паездкі з перасадкай на станцыях «Кастрычніцкая» – «Купалаўская», «Плошча Леніна» - «Вакзальная», «Фрунзенская» - «Юбiлейная плошча» перад заканчэннем работы метрапалітэна рэкамендуем прыбываць на перасадачны вузел не на апошнім, а на перадапошнім цягніку.