Аб метрапалiтэне
Мінскі метрапалітэн быў адкрыты 29 чэрвеня 1984 года. Летапіс метро пачынаўся з 8 станцый першай лініі і электрадэпо “Маскоўскае”. Затым з’явілася другая ветка і электрадэпо “Магілёўскае”.
Цяпер Мінскі метрапалітэн налічвае 33 станцыі з 55 вестыбюлямі (у тым ліку, 12 станцый з 45 эскалатарамі і 15 станцый з пуцявым развіццём). Інвентарны парк метрапалітэна складае 390 вагонаў, якія сфарміраваныя ў 79 саставаў (па электрадэпо “Маскоўскае” – 37 пяцівагонных саставаў (185 вагонаў), па электрадэпо “Магілёўскае” – 36 пяцівагонных саставаў (191 вагон) і 6 чатырохвагонных саставаў (24 вагона).
Эксплуатацыйная даўжыня пуці мінскага метро складае 40,8 кіламетра ў двухпуцявым вылічэнні. Усяго даўжыня пуцей у аднапуцявым вылічэнні (з тупікамі і пуцявым развіццём дэпо) складае каля 116 кіламетраў.
У склад дзяржаўнага прадпрыемства “Мінскі метрапалітэн” уваходзіць 30 структурных падраздзяленняў: 10 службаў, 2 электрадэпо, 11 аддзелаў, апарат галоўнага рэвізора па бяспецы руху цягнікоў, сітуацыйны цэнтр, лабараторыя метралогіі, 4 сектары, 2 інтэрнаты. Штатная колькасць работнікаў метрапалітэна – звыш 5 тысяч чалавек.
У перыяд з моманту пуску па цяперашні час метро беларускай сталіцы прайшло вялікі шлях развіцця. Дзяржаўнае прадпрыемства “Мінскі метрапалітэн” дынамічна і эфектыўна рухаецца наперад у сферы мадэрнізацыі вытворчых працэсаў, робіцца ўсё неабходнае для зручнасці і камфорту пасажыраў.
Метрапалітэн паступальна абнаўляе рухомы састаў на больш сучасны, камфортны і бяспечны. Створана і ўдасканальваецца даступнае асяроддзе для зручнасці пасажыраў розных магчымасцей. На ўсіх станцыях уведзены бескантактавы спосаб аплаты праезду з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных сістэм. У метро з’явіўся доступ у інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi.
У лістападе 2020 года былі адкрыты 4 станцый трэцяй лініі, якая ў далейшым будзе прадоўжана з увядзеннем у эксплуатацыю электрадэпо “Слуцкае”. У доўгатэрміновай перспектыве плануецца будаўніцтва кальцавой лініі.
Метрапалітэн – надзейны і экалагічна чысты від гарадскога пасажырскага транспарту з высокай хуткасцю перавозкі пасажыраў. Сёння метро адыгрывае ключавую ролю ў транспартнай інфраструктуры беларускай сталіцы, без яго ўжо немагчыма ўявіць паўсядзённае жыццё мегаполіса. Штогадовы аб’ём перавозкі пасажыраў мінскім метро складае да 300 мільёнаў чалавек. Удзельная вага метрапалітэна ў гарадскіх перавозках камунальным пасажырскім транспартам набліжаецца да 40 працэнтаў, а сярэднясутачная перавозка – да 800 тысяч чалавек.
За 38 гадоў з моманту пуску (з 1984 па 2022 год) мінскае метро перавезла больш за 8 мільярдаў пасажыраў – гэтая лічба супастаўная з насельніцтвам усёй планеты.
Асноўны від дзейнасці метрапалітэна – перавозка пасажыраў. Метрапалітэн таксама аказвае дадатковыя паслугі:- аўтатранспартныя паслугі;
- паслугі арэнды памяшканняў;
- паслугі па рэалізацыі білетаў для наземнага транспарту;
- рэкламныя паслугі (размяшчэнне рэкламы на станцыях і ў вагонах метрапалітэна).