У касах Мінскага метрапалітэна, а таксама ў банкаўскіх інфакіёсках, размешчаных у вестыбюлях станцый, маецца магчымасць папаўнення праязных білетаў на аснове бескантактнай смарт-карты (БСК) метрапалітэна. Правесці папаўненне можна на колькасць сутак або на колькасць паездак у адпаведнасці з існуючымі відамі білетнай прадукцыі.
У цяперашні час магчымыя тры варыянты папаўнення праязных білетаў метрапалітэна:
• Па заканчэнні тэрміну дзеяння або выкарыстання колькасці паездак на БСК маецца магчымасць правесці папаўненне праязнога білета або на колькасць паездак, або на колькасць сутак.
• Калі тэрмін дзеяння праязнога білета на колькасць сутак не мінуў, то правесці папаўненне можна толькі на колькасць сутак. Максімальная колькасць сутак, да якой можна папоўніць праязны білет, – 45 сутак.
• Калі на праязным білеце на колькасць паездак усе паездкі не выкарыстаны і тэрмін яго дзеяння не мінуў, то правесці папаўненне можна толькі на колькасць паездак. Максімальная колькасць паездак, да якой можна папоўніць праязны білет, – 60 паездак. Тэрмін дзеяння праязнога білета на 10, 20, 30, 40, 50 паездак – 60 сутак з даты апошняга папаўнення, 60 паездак – 80 сутак з даты апошняга папаўнення.
Парадак папаўнення праязных білетаў у банкаўскіх інфакіёсках
1. Выберыце пункт меню «Папаўненне праязных білетаў».
2. Прыкладзіце БСК да счытвальніка бескантактных смарт-карт.
3. Выберыце неабходны від праязнога білета.
4. Устаўце банкаўскую плацежную картку і ўвядзіце ПІН-код.
5. Паўторна прыкладзіце БСК да счытвальніка бескантактных смарт-карт.
6. Забярыце чэк, БСК і банкаўскую плацежную картку.