Праязны білет на бескантактнай смарт-карце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» (радыёкарта) для праезду ў метрапалітэне
Залогавы кошт 1,00 бел. руб.
Папоўніць праязны білет можна ў касах метрапалітэна, а таксама самастойна ў банкаўскіх інфакіёсках, размешчаных у вестыбюлях станцый. Правесці папаўненне можна на колькасць дзён або на колькасць паездак у адпаведнасці з існуючымі відамі білетнай прадукцыі.
У цяперашні час магчымыя тры варыянты папаўнення праязных білетаў метрапалітэна:
• Па заканчэнні тэрміну дзеяння або выкарыстання колькасці паездак на БСК маецца магчымасць правесці папаўненне праязнога білета або на колькасць паездак, або на колькасць сутак.
• Калі тэрмін дзеяння праязнога білета на колькасць сутак не мінуў, то правесці папаўненне можна толькі на колькасць сутак. Максімальная колькасць сутак, да якой можна папоўніць праязны білет, – 45 сутак.
• Калі на праязным білеце на колькасць паездак усе паездкі не выкарыстаны і тэрмін яго дзеяння не мінуў, то правесці папаўненне можна толькі на колькасць паездак. Максімальная колькасць паездак, да якой можна папоўніць праязны білет, – 60 паездак. Тэрмін дзеяння праязнога білета на 10, 20, 30, 40, 50 паездак – 60 сутак з даты апошняга папаўнення, 60 паездак – 80 сутак з даты апошняга папаўнення.
• Віды праязных білетаў:
На месяц
Сапраўдны на працягу каляндарнага месяца.
На 10, 15, 30 сутак
Дата пачатку тэрміну дзеяння білета можа быць вызначана пасажырам пры пакупцы білета і ўстанаўліваецца пры продажы, але не больш за 30 сутак з дня рэалізацыі. Пры пакупцы праязнога білета на колькасць сутак неабходна паведаміць дату пачатку дзеяння праязнога білета. У выпадку калі пасажыр не паведаміць дату, з якой павінна пачацца дзеянне праязнога білета, праязны пачне дзейнічаць з дня рэалізацыі.
Дадзены від праязнога білета можна папоўніць у касах метрапалітэна і банкаўскіх інфакіёсках, размешчаных на станцыях, у тым ліку да заканчэння тэрміну яго дзеяння. Максімальная колькасць сутак, на якую можна папоўніць праязны білет, – 45 сутак.
На 10, 20, 30, 40, 50, 60 паездак
Дадзены від праязнога білета можна папоўніць у касах метрапалітэна і банкаўскіх інфакіёсках, размешчаных на станцыях. Калі тэрмін дзеяння праязнога білета не мінуў і на ім маюцца нявыкарыстаныя паездкі, то пры папаўненні тэрмін дзеяння нявыкарыстанных паездак прадаўжаецца. Максімальная колькасць паездак, да якой можна папоўніць праязны білет, – 60 паездак.
Тэрміны рэалізацыі праязных білетаў:
• на месяц – з 15-га чысла папярэдняга месяца па 10-е чысло бягучага месяца;
• на перыяд 10, 15 і 30 сутак з любой даты (па жаданні пасажыра) – у момант звароту не раней за 30 сутак да пачатку дзеяння білета;
• на пэўную колькасць паездак (10, 20, 30, 40, 50 і 60) – у момант звароту.
Пры ўзнікненні спрэчных пытанняў на станцыях па прыдатнасці бескантактных смарт-карт метрапалітэна неабходна звяртацца ва Упраўленне метрапалітэна па адрасе: пр. Незалежнасці, 6, пак. 106. Час работы: з 08.00 да 20.00 гадзін, выхадныя дні – субота, нядзеля, тэл. 270-40-87, 383-81-14, 383-81-15.
Каб пазбегнуць выхаду са строю карт, рэкамендуем акуратна абыходзіцца з імі (не перагінаць, не ламаць, насіць у спецыяльным чахле).