Width
Height

Аплата банкаўскай картай

У рамках праекта па ўкараненні бескантактнай аплаты праезду ў метрапалітэне пасажыры могуць аплаціць разавы праезд з дапамогай бескантактнай банкаўскай карты Visa pay Wave, MasterCard Contactless, БЕЛКАРТ-Maestro, БЕЛКАРТ і «Мір». 

Для гэтага прыкладзіце карту да валідатара, размешчанага на верхняй накрыўцы турнікета і абазначанага адпаведным лагатыпам. Пры паспяховай аплаце праход праз турнікет будзе дазволены і з рахунка вашай карты на працягу 72 гадзін будзе аўтаматычна спісаны кошт паездкі. У выпадку некалькіх паспяховых аплат праезду, ажыццёўленых на працягу 72 гадзін, ажыццёўленыя аперацыі  агрэгуюцца ў адну  транзакцыю – але не больш за 6 паспяховых аплат праезду. Зыходзячы з дзеючага тарыфу за праезд у метро 0,90 рубля, сума адной транзакцыі не перавышае  5,40 рублёў.

Каб пазбегнуць праблем з аплатай пры ўваходзе ў метро, рэкамендуем загадзя праверыць астачу грашовых сродкаў на рахунку (астача павінна быць не меншая за кошт адной паездкі). 

Пры неабходнасці атрымання дадатковай інфармацыі і электронных карт-чэкаў па ажыццёўленых плацяжах банкаўскай бескантактнай картай на турнікеце метрапалітэна звяртайцеся на партал  paybycard.by ці па тэлефоне: +375 17 2173950.

Інфармуем, што турнікеты абсталяваны валідатарамі па аплаце праезду як бескантактнымі банкаўскімі картамі Visa payWave, MasterCard Contactless, БЕЛКАРТ-Maestro, БЕЛКАРТ і «Мір», так і бескантактнымі смарт-картамі метрапалітэна і Мінсктранса. Каб пазбегнуць непажаданага спісвання паездак або грашовых сродкаў, неабходна прыкладаць да валідатара менавіта тую карту, з дапамогай якой пасажыр жадае аплаціць праезд. 

Інфармацыя

Іншая карысная інфармацыя