Інфармацыя

Графік работы і інтэрвалы руху  


Станцыі Мінскага метрапалітэна адкрыты для прыёму пасажыраў з 05 гадз. 30 мін. да 00 гадз. 40 мін. Вестыбюль № 1 станцыі «Купалаўская» (уваход з боку вул. К. Маркса) адкрыты для прыёму пасажыраў з 07 гадз. 00 мін. да 21 гадз. 00 мін.


Першыя паязды з канцавых станцый адпраўляюцца:

па рабочых днях у 05:32 са станцый «Малінаўка», «Уручча», "Кавальская Слабада", "Юбiлейная плошча"  у 05:33 са станцый «Магілёўская», «Каменная Горка»;

па суботах у 05:32 са станцый «Уручча», «Малінаўка», «Каменная Горка», "Кавальская Слабада", "Юбiлейная плошча", ў 05:33 са станцыі «Магілёўская»;

па нядзелях у 05:32 са станцый «Уручча», «Малінаўка», "Кавальская Слабада", "Юбiлейная плошча", ў 05:33 са станцый «Магілёўская», «Каменная Горка».


Апошнія паязды з канцавых станцый адпраўляюцца:

 у 00:42 са станцый «Малінаўка», «Уручча», «Каменная Горка», "Кавальская Слабада", "Юбiлейная плошча", ў 00:43 са станцыі «Магілёўская».


Па першай i другой лiнiях:

Інтэрвал руху цягнікоў у ранішні час «пік» з 07:00 да 09:00 складае 2,0 мінуты, у вячэрні час «пік» з 17:00 да 19:00  складае 2,5 мінуты. Па пятніцах вячэрняя гадзіна «пік» на абедзвюх лініях пачынаецца з 16:00, заканчваецца ў 18:30.

У «няпікавы» час інтэрвалы змяняюцца з 2,0 мінут да 15,0 мінут.


Па трэцяй лiнii:

Інтэрвал руху цягнікоў у ранішні час «пік» з 07:00 да 09:00 і ў вячэрні час «пік» з 17:00 да 19:00  складае 7,0 мінут.

У «няпікавы» час інтэрвалы змяняюцца з 7,0 мінут да 15,0 мінут.


Расклад  руху цягнікоў да 06:00  і пасля 23:00 даступны пасажырам  на інфармацыйных дошках у касавых залах і ў тарцах пасажырскіх платформ кожнай станцыі.


Для ажыццяўлення паездкі з перасадкай на станцыях «Кастрычніцкая» – «Купалаўская», Плошча Ленiна" - "Вакзальная", "Фрунзенская" - "Плошча Францiшка Багушэвiча" перад заканчэннем работы метрапалітэна рэкамендуем прыбываць на перасадачны вузел не на апошнім, а на перадапошнім цягніку.