Паслугі арэнды памяшканняў

Аб’екты нерухомай маёмасці дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска, права ўласніка якіх ажыццяўляе Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў у асобе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, і належаць прадпрыемству на праве гаспадарчага распараджэння.


У адпаведнасці з пунктам 4 Інструкцыі аб парадку здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска, зацверджанай рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16.12.2009 г. № 271 «Аб некаторых пытаннях арэнды, маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці г. Мінска», здача ў арэнду будынкаў, збудаванняў і ізаляваных памяшканняў, іх частак ажыццяўляецца шляхам правядзення аўкцыёну па продажы права заключэння дагавораў арэнды з улікам патрабаванняў указанай Інструкцыі. 


Парадак правядзення аўкцыёнаў па продажы права заключэння дагавораў арэнды нерухомай маёмасці – капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні ўказаных аўкцыёнаў, вызначаюцца Палажэннем аб парадку правядзення аўкцыёнаў па продажы права заключэння дагавораў арэнды капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.08.2009 г. № 1049. 


Аўкцыёны праводзіць камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці». 


Інфармацыю аб наяўнасці аб’ектаў нерухомай маёмасці, што знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска і прапануюцца да здачы ў арэнду, аб правядзенні аўкцыёнаў па продажы права арэнды нерухомай маёмасці можна атрымаць на афіцыйным сайце камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці» ў сетцы інтэрнэт па адрасе:  www.mgcn.by або на інфармацыйным стэндзе прадпрыемства па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 39.

Памер арэнднай платы пры заключэнні дагавора арэнды нерухомай маёмасці разлічваецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2012 г. № 150. 

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі па пытаннях арэнды звяртайцеся ў планава-эканамічны аддзел дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн».


Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 6.

Рэжым работы: з 08:30 да 12:15 і з 13:00 да 17:30 (па пятніцах – да 16:15)


Начальнік аддзела: Падцярэба Марына Віктараўна 

тэл. 219-50-30, факс 219-56-98 e-mail: peo@metropoliten.by


Спецыялісты: Гайдамака Алена Валянцінаўна

тэл. 219-50-34; e-mail: peo_gaydamaka@metropoliten.by