Width
Height

Звароты грамадзян

Паважаныя карыстальнікі!

Перш чым адпраўляць электронны зварот, анаёмцеся з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да зваротаў. 

Адправіць электронны зварот у дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн" можна пры дапамозе размяшчэння звароту па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі дзяржаўнага прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн", у спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце метрапалітэна http://metropoliten.by.

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць звароты грамадзян і юрыдычных асоб:
Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
адрас месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна;
выклад сутнасці звароту;
адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
поўнае найменне юрыдычнай асобы;
месца знаходжання юрыдычнай асобы;
выклад сутнасці звароту;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі маецца) упаўнаважанага падпісваць зварот;
адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
выкладзены не на беларускай або рускай мовах;
не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі маецца), адраса месца жыхарства (месца прабывання) грамадзяніна;
не ўтрымліваюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месцазнаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
утрымліваюць нецэнзурныя або зневажальныя словы або выразы;
падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі органаў архіўнай справы і справаводства і архіўных устаноў;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, што маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з заяўнікам спынена перапіска.

Пры нязгодзе з раглядам Вашага звароту ў дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» вы можаце звярнуцца ў вышэйстаячую арганізацыю – Мінгарвыканкам – па адрасе: пр. Незалежнасці, 8.

Тэлефон гарачай лініі Мінгарвыканкама – 328-55-66 (па буднях з 09:00 да 13:00)

Звароты грамадзян

Інфармацыя

Іншая карысная інфармацыя