аб кіраўніку

Уладзімір Цімафеевіч Сотнікаў


Нарадзіўся 7 мая 1960 года ў г. Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

У 1982 годзе закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (г. Гомель) па спецыяльнасці «будаўніцтва чыгуначных дарог, пуць і пуцявая гаспадарка».

Пасля завяршэння вучобы працаваў брыгадзірам пуці, старшым дарожным майстрам Маладзечанскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.

У 1983 годзе стаў намеснікам начальніка, а ў 1991 годзе – галоўным інжынерам Маладзечанскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.

У 2002 годзе быў назначаны намеснікам начальніка, а ў 2012 годзе – галоўным інжынерам УП «Мінскае аддзяленне  Беларускай чыгункі».

Распараджэннем Мінгарвыканкама ад 12 лютага 2016 г. № 86-к назначаны дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн».