Width
Height

БСК-метро

Праязны білет на бескантактнай смарт-карце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» (радыёкарта) для праезду  ў метрапалітэне
Залогавы кошт 1,00  бел. руб.
Папоўніць праязны білет можна ў касах метрапалітэна, а таксама самастойна ў банкаўскіх інфакіёсках, размешчаных у вестыбюлях станцый.  Правесці папаўненне  можна на колькасць дзён або на колькасць паездак у адпаведнасці з існуючымі відамі білетнай прадукцыі. 
У цяперашні час магчымыя тры варыянты папаўнення праязных білетаў метрапалітэна:
Па заканчэнні тэрміну дзеяння або выкарыстання колькасці паездак на БСК маецца магчымасць правесці папаўненне  праязнога білета або на колькасць паездак, або на колькасць сутак. 

Калі тэрмін дзеяння праязнога білета на колькасць сутак не мінуў, то правесці папаўненне  можна толькі на колькасць сутак. Максімальная колькасць сутак, да якой можна папоўніць праязны білет, – 45 сутак. 
Калі на праязным білеце на колькасць паездак усе паездкі не выкарыстаны і тэрмін яго дзеяння не мінуў,  то правесці папаўненне  можна толькі на колькасць паездак.  Максімальная колькасць паездак, да якой можна папоўніць праязны білет, – 60 паездак.  Тэрмін дзеяння праязнога білета  на 10, 20,  30, 40, 50 паездак – 60 сутак з даты апошняга папаўнення, 60 паездак – 80 сутак з даты апошняга папаўнення.
Віды праязных білетаў:
На месяц
Сапраўдны на працягу  каляндарнага месяца.

На 10, 15, 30 сутак
Дата пачатку тэрміну дзеяння білета можа быць вызначана пасажырам пры пакупцы білета і ўстанаўліваецца  пры продажы, але не больш за 30 сутак з дня рэалізацыі. Пры пакупцы праязнога білета  на колькасць сутак  неабходна  паведаміць дату пачатку дзеяння праязнога білета. У выпадку калі пасажыр не паведаміць дату, з якой павінна пачацца дзеянне праязнога білета, праязны пачне дзейнічаць з дня рэалізацыі.

Дадзены від праязнога білета можна папоўніць у касах метрапалітэна і банкаўскіх інфакіёсках,  размешчаных на станцыях, у тым ліку да заканчэння тэрміну яго дзеяння. Максімальная колькасць сутак, на якую можна папоўніць праязны білет, – 45 сутак.

На 10, 20, 30, 40, 50, 60 паездак 
Дадзены від праязнога білета можна папоўніць у касах метрапалітэна і банкаўскіх інфакіёсках, размешчаных на станцыях. Калі тэрмін дзеяння праязнога білета не мінуў і на ім маюцца нявыкарыстаныя паездкі, то пры папаўненні тэрмін дзеяння нявыкарыстанных паездак прадаўжаецца. Максімальная колькасць паездак, да якой можна папоўніць праязны білет, – 60 паездак.

 Тэрміны рэалізацыі праязных білетаў: 
на месяц – з 15-га чысла папярэдняга месяца па 10-е чысло бягучага месяца; 
на перыяд 10, 15 і 30 сутак з любой даты (па жаданні пасажыра) – у момант звароту не раней за 30 сутак да пачатку дзеяння білета; 
на пэўную колькасць паездак (10, 20, 30, 40, 50 і 60) – у момант звароту. 

Пры ўзнікненні спрэчных пытанняў на станцыях па прыдатнасці бескантактных смарт-карт метрапалітэна неабходна звяртацца ва Упраўленне метрапалітэна па адрасе: пр. Незалежнасці, 6, пак. 106. Час работы: з 08.00 да 20.00 гадзін, выхадныя дні – субота, нядзеля, тэл. 219-51-76, 219-51-72, 219-51-73.

Каб пазбегнуць выхаду са  строю карт, рэкамендуем акуратна абыходзіцца з імі (не перагінаць, не ламаць, насіць у спецыяльным чахле).

Інфармацыя

Іншая карысная інфармацыя